Электрычны Гелік // Mercedes-Benz EQG 2024

Опубликовано: 18 Май 2025
на канале: Mihey Bramuro
997
14

Вітаю сябры!

Чатыры электраматоры, танкавы разварот, ды прамавугольны бокс на дзвяры багажніка, усё гэта ды ня толькі прапаноўвае новы Mercedes EQG, які ўжо праходзіць выпрабаванне на дарогах агульнага выкарыстання, а розныя сродкі масавай інфармацыі папоўніліся вялікай колькасцю фота здымкаў ды відэа ролікаў на якіх навінка красуецца пад камуфляжнай плёнкай. Але ці можна электрычны EQG называць сапраўдным Гелікам? Давайце разбірацца ў гэтым пытанні. Чым жа G-клас так чапляе людзей? Па першае гэта яго статус сфарміраваны з чатырох фактараў: гэта вуглаваты знешні выгляд, раскошны салон, вялікая моцнасць, а таксама добрая прахадзімаць. Калі дэтальна разабраць сітуацыю, то у EQG ёсць усе гэтыя кампаненты. На здымках добра бачна, што навінка паўтарае дызайн свайго бензінавага сабрата за выключэннем некаторых дэталяў, а гэта значыць што вуглаваты сілуэт цэглы ні куды не дзенецца. З інтэр’ерам таксама ўсё добра, ён здзесь амаль такіж як і ў бянзінавай версіі, з пасадкай як быццам на лаўцы, асаблівасць без якой Гелік ня будзе Гелікам. З моцнасцю таксама ўсё добра, у навінке выкарыстоўваецца новая платформа з чатырмя электраматорамі, іх сумарная моц пакуль не паведамляецца, але па папярэднім дадзеным яна будзе састаўляць 600 конскіх сіл. Ну і апошняя складальная, гэта бездарожжа. Каб навінка не расчаравала фанатаў немцы пайшлі на крайні крок, новы EQG атрымае рамную канструкцыю, а чатыры электраматоры смогуць імітыраваць усе тры блакіроўкі за якія так любяць Гелік. Бонусам вы атрымліваеце танкавы разварот, а таксама добрае паскарэнне каля 4 секунд да сотні. Новы EQG здаецца добрай заменай, ведзь рана ці позна ён выцісніць бянзінавую версію, ды ў якісці момант яго пачнуць зваць G-клас, а пыхцячы ды громка працуючы рухавік адыйдзець на другі план. Ці добра гэта, пакажа час. Ці ёсць у гэтага будучыня пабачым у 2024 годзе, калі Мercedes прадставіць электрычны G-клас, якому рыхтуецца важная роля – суметь пераканаць самую кансерватыўную ў свеце публіку перасесць на нешта абсалютна новае.