Трэці раз збірае сяброў і аматараў беларускай музыкі фестываль беларускай музыкі “Грай”. Зноў Варшава, зноўк Odessa Club, зноў пачатак восені — 7 верасня, спасылка: / 779270104322301
Як звычайна, на сцэну выйдуць зоркі — Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае сэрца пацана", Nochy. Але будзе і сцэна для маладых выканаўцаў. Як і беларускі фудкорт і арт-маркет з эксклюзіўнымі таварамі і нацыянальнай сімволікай. Такі вось фэст-пераемнік калісьці вельмі папулярнага мінскага фэсту “Рок па вакацыях”.
Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Што будзе адбывацца 7 верасня на пляцоўцы Odessa Club у межах фэсту і якія цікавосткі рыхтуюць для наведнікаў у асноўны дзень? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гурта Volski Лявон Вольскі.
Падтрымайце працу рэдакцыі:
👍 Данат праз картку альбо PayPal з вывадам на экран: https://streamlabs.com/euroradiolive/tip
👍 Платная падпіска на YouTube: / @euroradiolive
👍 Купіце кнігу Змітра Лукашука: / euroradio
Памятайце пра бяспеку: не выкарыстоўвайце беларускія карткі
Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі:
💎 ТГ: https://t.me/euroradio
💎 FB: / euroradio.fm
💎 TikTok: / euroradio
💎 ВК: https://vk.com/euroradio
💎 ОК: https://ok.ru/euroradio
💎 Instagram: / euroradio