NAVIBAND - АРЫЁН (прэм'ера 2024) [lyric video]

Опубликовано: 03 Январь 2025
на канале: NAVIBAND
31,226
1.7k

Слухаць на ўсіх пляцоўках: https://band.link/aryen
Падтрымаць НОВЫ АЛЬБОМ: https://linktr.ee/naviband

Словы і музыка: Ксенія Жук

Production: Аляксандр Табольскі ‪@longplay_channel‬ , Віталь Цялезін
Mixing/mastering: Віталь Цялезін, Расцiслаў Церашко/Studio211

Мы так лёгка адзетыя
Моцны вецер наўпрост
З неба свеціць неон

Мы на хвасце каметы
Татаў світэр наскрозь
Поўня зоры і мост

Заплятай свае валасы
Распусці крылы-лопасці

І нырай
Толькі за ісцінай
Дзе б яна ні была
Вядома адна мая далёкая

Нырай
Не губляй хуткасці
Буду сама не свая
Глядзі, Арыён для нас загараецца

Давай успамінаць дзяцінства
Пацарапаны дыск
Востры боль унутры

Не спаць
Золакі і мроі
Гадзіннікі не ідуць
Ўсё застанецца тут

Заплятай свае валасы
Распусці крылы лопасці

І нырай
Толькі за ісцінай
Дзе б яна ні была
Вядома адна мая далёкая

Нырай
Не губляй хуткасці
Буду сама не свая
Глядзі, Арыён для нас загараецца