Вёска Бубалі знаходзіцца ў Шумілінскім раёне непадалёк ад Мікалаева. Старая капліца на могілках ужо прыйшла ў заняпад і стала не адпавядаць свайму прызначэнню. Таму было вырашана збудаваць тут новую капліцу. Пра гэта і распавядае ксёндз Аляксандр Півавар, які абслугоўвае гэту парафію.