АДПУСТ У ГОНАР СВЯТОГА АНДРЭЯ БАБОЛІ Ў ЛУЧАІ

Опубликовано: 25 Март 2025
на канале: Catholicnewsby
1,266
17

17 мая ў Лучайскім касцёле адбыўся адпуст у гонар святога Андрэя Баболі, апекуна парафіі святога Тадэвуша і ўвогуле ўсёй Беларусі. Парафіян і гасцей свята гасцінна сустрэў касцёл, прыгожа ўбраны ў майскія кветкі. Цудоўныя кампазіцыі з бэзу, спірэі, цюльпанаў, нарцысаў упрыгожвалі галоўны і бочныя алтары. У правай бочнай наве святыні знайшоў сваё пачэснае месца абраз Апекуна Беларусі, Апостала Палесся -- святога пакутніка Андрэя Баболі. Перад ім і пачалася Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.