Багач: як святкуюць беларусы

Опубликовано: 28 Сентябрь 2024
на канале: Onliner Belarus
2,112
135

У філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы, што ў Вязынцы, адбылася рэканструкцыя абрада «Багач». Нашы продкі традыцыйна праводзілі яго 21 верасня — у дзень восеньскага раўнадзенства. Ён сімвалізаваў заканчэнне збору ўраджая і завяршэнне ўсёй земляробчай працы.
Гэты дзень традыцыйна лічыўся выхадным. Людзі сустракаліся са сваякамі, гатавалі разнастайныя стравы, спявалі і танцавалі.
Багач вядомы не ва ўсіх рэгіёнах краіны і лічыцца ўжо зніклым абрадам. Аднавілі гэтую традыцыю ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і ўжо далёка не першы год рэканструююць Багач ў Вязынцы. З часам праводзіць абрад пачалі і ў другіх месцах.
А як гэта было глядзіце ў відэа-сюжэце.

ПАДПІСАЦЦА:
   / @onlinerbelarus  

Для сувязі з аўтарамі канала: [email protected]
Па пытаннях рэкламы: [email protected]